Міжнародны Кангрэс даследнікаў Беларусі прайшоў у Вільні

Міжнародны Кангрэс даследнікаў Беларусі прайшоў у Вільні

Каля 600 прадстаўнікоў даследніцкіх цэнтраў нашай краіны і замежжа ўзялі ўдзел у восьмым – і найбуйнейшым у гісторыі — Кангрэсе. На працягу трох дзён, 27 – 29 верасня, яны абмяркоўвалі тэмы, актуальныя ня толькі для акадэмічнай супольнасці, але і для ўсяго беларускага грамадства.

Асацыяцыя ”Oikonomos” выступіла мадэратарам эканамічнай секцыі, якая ўключала наступныя панэлі:

  1. Еўразійская інтэграцыя і перспектывы эканамічнага развіцця Беларусі
  2. Агульны рынак і міжнародная дзейнасць ЕАЭС: рэалізацыя праектаў
  3. Структурныя рэформы як умова выхаду беларускай эканомікі з крызісу.

 

Навукоўцы з Беларусі і Ўкраіны прадставілі наступныя даклады:

  • Далучэнне Беларусі да Сусветнай гандлёвай арганізацыі і Еўразійская інтэграцыя: праблемы і перспектывы (Максім Губскі)
  • Вытворчая кааперацыя ў Еўразійскім эканамічным звязе: магчымасці і перспектывы (Аксана Шкуцько)
  • Эканамічная залежнасць Беларусі ад РФ як тормаз эканамічнага развіцця (Сяргей Лукін)
  • Развіццё падзейнага турызму ў эканоміцы Рэспублікі Беларусь (Юлія Шаўрук)
  • Турызм як адзін з найважнейшых фактараў інтэграцыі агульнага рынку паслуг ЕАЭС (Алена Елавая)
  • Беларуска-польскае памежжа: транспамежны рух (Валянціна Люкевіч, Уладзімiр Люкевіч)
  • Азіяцкі вектар эканамічных адносін у рамках ЕАЭЗ: В’етнам і Беларусь (Святлана Паўлоўская)
  • Арганізацыйна-тэхналагічныя развязкі вытворчай інтэграцыі ў сістэме » порт — індустрыйны парк» (Майя Перапічка, Украіна)
  • Праблемы еўраатлантычнай інтэграцыі і перспектывы для Беларусі (Дзмітрый Сіманаў)
  • Азіяцкі вектар эканамічных адносін у рамках ЕАЭС: В’етнам і Беларусь (Вера Ажыгіна)
  • Развіццё заязнога турызму ў Рэспубліцы Беларусь на грунце выкарыстання водных рэсурсаў (Алена Хоціна)
  • Прынцып найбольш цеснай сувязі як умова пераходу да гнуткага рэгулявання (Вілен Паўлоўскі)
  • Уплыў дзяржаўнага абавязку на эканамічны ўзрост Украіны (Любоў Краўчанка, Украіна)
  • Актуальнасць праекта: «Еўразійская сетка прамысловай кааперацыі, субкантрактацыі і трансферу тэхналогій» (Кацярына Зэльцан)
  • Агульны рынак лекавых сродкаў ЕАЭС (Вольга Конан)
  • Структурныя рэформы як умова выхаду беларускай эканомікі з крызіса (Аляксандр Абуховіч)
  • Развіццё электроннай камерцыі як фактар узросту экспарту (Галіна Турбан)
  • Распрацоўка і рэалізацыя палітыкі структурных пераўтварэнняў у прамысловым сектары як драйвер інавацыйнага развіцця (Ірына Вашко)
  • Працоўная міграцыя і яе ўплыў на фармаванне беларускай дыяспары на сучасным этапе (Міхаіл Рыбакоў)
  • Асобныя пытанні стварэння і развіцця беларуска-польскага цэнтра IPO (Алена Гопка)
  • Падвышэнне эфектыўнасці бюджэтных выдаткаў на грунце праграмна-мэтавага планавання (Ларыса Калгіна)
  • Стагнацыя рынку арэнды камерцыйнай нерухомасці ў рэгіёнах Беларусі. Прычыны, праблемы рашэння для дэвэлапмента (Дмитрий Максимовцов)
  • Тэорыя цыкла аўстрыйскай школы: ужыванне да аналізу беларускай эканомікі (Аляксандр Кавалёў)
  • Развіццё тэхналагічных парадкаў у інавацыйнай эканоміцы (Наталля Хаустовiч)
  • Гатовасць рэальнага сектара эканомікі РБ да адаптацыі тэхналогій Чацвёртай прамысловай рэвалюцыі (Алеся Раманчук)
  • Якасны і інавацыйны аспекты росту эканомікі Беларусі (Валерый Кузьмянок)
  • Даследаванне формаў і праблем дыялогу грамадскасці Беларусі c дзяржавай ва ўмовах зрошчвання дзяржавы і бізнесу (Галіна Кашэўская)
  • Падштурхоўванне як спосаб падвышэння эфектыўнасці цэнтраў занятасці (Аляксандр Краўчанка)
  • Ці можа гендэрная роўнасць зрабіць унёсак у эканамічны рост Беларусі? (Аксана Ерафеева)
  • Эканамічныя асновы рэалізацыі мэты ўстойлівага развіцця «Добрае здароўе і дабрабыт» (Іна Бабына)
  • Інфармацыйная бяспека як асноўны комплекс рэгулявання дзелавой актыўнасці (Наталля Корнева, Украіна)
  • Распрацоўка інтэграванай стратэгіі падтрымкі жаночага прадпрыемніцтва (Аліна Арлова)
  • Да пытання пра ўплыў інавацыйнай дзейнасці на сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна (на матэрыялах Гомельскай вобласці) (Юлія Прануза)
  • Вытворчая кааперацыя ў рамках Еўразійскага эканамічнага звязу (Юлія Чайкоўская)
  • Роля інстытутаў у фармаванні эканамічнай палітыкі (Наталля Юргель).

Удзельнікі секцыі вызначылі накірункі далейшых даследаванняў і выказалі намер падрыхтаваць шэраг навуковых артыкулаў для публікацацыі ў часопісе ассацыяцыі — “OIKONOMOS: Journal of Social Market Economy”.

изображение_viber_2019-10-01_22-20-444изображение_viber_2019-10-01_21-53-57 изображение_viber_2019-10-01_21-53-59 изображение_viber_2019-10-01_22-20-44 lk

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *