Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі (2019): збор індывідуальных заявак

Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі (2019): збор індывідуальных заявак

Шаноўныя калегі,

Арганізацыйны камітэт абвяшчае збор індывідуальных заявак на ўдзел у чарговым (восьмым) Кангрэсе, які адбудзецца 27-29 верасня 2019 года ў г. Вільні (Літва).

Тэрмін падачы заявак — да 25 траўня 2019 года.

Місія Кангрэса – развіццё супольнасці навукоўцаў, аналітыкаў і экспертаў, а таксама спрыянне больш глыбокаму разуменню Беларусі ў акадэмічных асяродках краіны, рэгіёну і свету. 

У 2019 годзе праца Кангрэса будзе адбывацца па 14-ці даследчых накірунках, якія ўключаюць усе асноўныя сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны: эканоміка, гісторыя, міжнародныя адносіны і паліталогія, лінгвістыка, літаратуразнаўства, філасофія, юрыспрудэнцыя і іншыя.

Для таго каб прыняць удзел у Кангрэсе ў якасці выступоўцы, неабходна прадставіць тэзісы памерам 2-4 тыс. знакаў.

Для падачы заяўкі да 25 траўня 2019 года неабходна запоўніць анлайн-форму.

З павагай,
Арганізацыйны камітэт
Міжнароднага Кангрэса
даследчыкаў Беларусі

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *