Беларусь у сучасных геапалітычных i геаэканамічных працэсах

Беларусь у сучасных геапалітычных i геаэканамічных працэсах

Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», Цэнтр гісторыі геапалітыкі і Прадстаўніцтва па Беларусі Фонду імя Конрада Адэнаўэра запрашаюць Вас узяць удзел ў міжнароднай канферэнцыі «Беларусь у сучасных геапалітычных i геаэканамічных працэсах», якая адбудзецца 28-29 сакавіка 2018 г. ў Мінску.

Сучасны свет праходзіць стадыю кардынальных геапалітычных, эканамічных і грамадскіх трасфармацый. Характар змяненняў, якія адбываюцца, дэманструе высокую ступень іх інтэнсіўнасці і дынамічнасці. Узаемадзеянне цэнтраў сілы суправаджаецца абвастрэннем саперніцтва паміж дзяржавамі і канкурэнцыяй мадэляў будучага развіцця. Пасля абвяшчэння незалежнасці Рэспубліка Беларусь здолела пабудаваць канструктыўныя адносіны з міжнароднымі партнёрамі. Краіна праводзіць самастойную, міралюбівую знешнюю палітыку, а таксама ўносіць істотны ўклад ва ўмацаванне міжнароднай бяспекі і стабільнасці ў рэгіёне. Канферэнцыя прысвечана актуальным праблемам рэалізацыі замежнапалітычных стратэгій і нацыянальна-дзяржаўных інтарэсаў Беларусі ў стасунках з іншымі дзяржавамі, перспектывам развіцця краіны і рэгіёну Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы ў мяняючыхся геапалітычных рэаліях.

Сёлета мы запрашаем навукоўцаў, прадстаўнікоў органаў улады і кіравання, дыпламатычнага корпуса, спецыялістаў у сферы міжнародных адносін і права да абмеркавання найбольш важных і надзённых праблемаў у трох вымярэннях: палітычным, эканамічным і сацыяльным.

Праблемныя палі канферэнцыі

1) Палітычнае вымярэнне:

  • Глабальны, рэгіянальны або перыферыйны? Месца і значэнне Беларусі ў міжнароднай палітыцы.
  • Міжнародныя арганізацыі і Беларусь: крыніцы выклікаў і магчымасцяў.
  • Інтэграцыйныя праекты і Беларусь. Знаходжанне на разломе, мяжы або злучэнні.
  • Беларусь і замежныя краіны. Галоўныя партнёры і перспектывы развіцця адносін.
  • Беларусь і забеспячэнне міжнароднай стабільнасці. Пытанні супрацоўніцтва ў галіне абароны і бяспекі.

2) Эканамічнае вымярэнне:

  • Міжнародная энергетычная бяспека і Беларусь.
  • Глабальныя і рэгіянальныя эканамічныя ініцыятывы, выклікі і магчымасці для Беларусі.
  • Супрацоўніцтва Беларусі з галоўнымі эканамічнымі партнёрамі. Дыверсіфікацыя або пераарыентацыя?
  • Сусветныя эканамічныя працэсы і іх уплыў на Беларусь. Кароткатэрміновыя, сярэднетэрміновыя і доўгатэрміновыя перспектывы.

3) Сацыяльнае вымярэнне:

  • Грамадская дыпламатыя і яе роля для Беларусі.
  • Арганізацыі грамадзянскай супольнасці ў фарміраванні іміджу і ведаў пра Беларусь.
  • Беларусь і яе палітыка праз прызму аналітычных структур і сродкаў масавай інфармацыі.

Працоўныя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, ангельская. У межах канферэнцыі будзе забяспечаны сінхронны пераклад на працоўныя мовы.

Заяўкі прымаюцца да 15 лютага 2018 г. (уключна).

Па выніках правядзення канферэнцыі плануецца выданне зборніка навуковых дакладаў. Арганізацыйны камітэт пакідае за сабой права адбору тэкстаў для публікацыі, тэксты ня рэдагуюцца і ня вяртаюцца аўтарам.

Праезд, пражыванне і харчаванне аплочваецца арганізатарамі канферэнцыі.

Падрабязную інфармацыю і патрабаванні да афармлення дакладаў чытайце на сайце арганізатараў.

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *